a a a
2013-05-01

PASCHA 2013 / ПАСХА 2013

 

 

Хрыстос Уваскрэс!


Якой нябеснай і светлай радасцю звіняць і адгукаюцца ў кожнай хрысціянскай душы гэтыя два словы. Хрысціянства – гэта рэлігія радасці. Сапраўдны хрысціянін ведае і верыць, што Уваскрасенне Хрыстова гэта не проста нагода для штогадовага святкавання, але крыніца сілы і перанясення жыцця.


Каб перажыць гэтую радасць Святой Пасхі, неабходна правесці сапраў­д­ны пост у пакаянні і малітве, увайсці с Хрыстом на Крыж, спачуваючы Яму ў муках, пахараніцца з Ім у гробе ды ўваскрэснуць у Ім. Толькі тады ад глыбіні сэрца паплывуць словы радасці і лікавання, і закліку „Хрыстос Уваскрэс!”. І кожнаму, хто прынясе такую звестку, адкажам са слязой радасці: „Сапраўды Уваскрэс Хрыстос!”.


У светлы дзень Пасхі Гасподняй малітоўна жадаю ўсім Чытачам найвялікшай радасці – узаемнай любоўі і яднання ў Хрысце, Які перамог смерць і ўваскрэс. І жыць, і памерці, і ўваскрэнуць у любоўі Збаўцы, праслаўляючы Яго за вялікія міласці да роду чалавечага.


Сапраўды Уваскрэс Хрыстос!


З любоўю ў Госпадзе шчыра адданыя Вам айцы:


настаяцель a. Мікалай Астапчук і вікарны a. Яўген Міхальчук
з Царкоўнай радай праваслаўнага прыхода ў Гарадку.


Chrystus Zmartwychwstał!

Niech Jezus Chrystus codziennie zmartwychwstaje w Naszych sercach, a zbliżające się uroczystości paschalne niech będą przypomnieniem tej wielkiej nowiny, że to właśnie On - Bóg - Człowiek - Jezus Chrystus umarł po to, aby zgładzić Nasze grzechy i zmartwychwstał po to, abyśmy mieli, niekończące się życie w Jego chwale.

Spokojnych, błogosłowionych i rodzinnych świąt Zmartwychwstania Pańskiego! 

Zaiste Zmartwychwstał!

Z miłością w Chrystusie, oddani Wam ojcowie:

proboszcz o. Mikołaj Ostapczuk, wikary o. Eugeniusz Michalczuk

oraz Rada Parafialna.



Do wysłuchania fragmenty paschalne Liturgii w wykonaniu naszych duchownych i parafialnego chóru:

pascha.mp3

serwisy internetowe strony internetowe